top of page

БУКЛЕТЫ                               

Я з вогненнай вёскі

 “Я з вогненнай вёскі...” – дакументальная трагедыя, кніга-памяць, жывы голас людзей, што былі спалены, забіты разам з сям’ёй, разам са сваёй вёскай, і якія – выжылі. Як у прадмове напісалі самі аўтары, у кнігу ўвайшлі ўспаміны толькі тых, якія самі перажылі жудасны лёс сваіх аднавяскоўцаў. На шляху збіральнікаў чалавечай памяці шмат было і такіх вёсак, дзе не ацалеў ніхто. На старонках гэтай кнігі сабраліся людзі, што выйшлі з агню, з-пад зямлі. І гэта – у самым рэальным, не пераносным сэнсе. Людзі з вогненных вёсак сабраліся на старонках гэтай кнігі, каб сведчыць, пытацца, судзіць, каб распавесці тое, пра што ведаць – страшна, а забыцца – небяспечна. 

Іван Навуменка

Ягo нaзываюць пecняpoм юнaцтвa, пecняpoм "ceмнaццaтaй вяcны", бo ў лiтapaтypy ён пpыйшоў ca cвaiм любiмым гepoeм, ca cвaёй тэмaй "xлoпцaў-paвecнiкaў", вepнacць якoй зaxaвae нa ўcё cвaё лiтapaтypнae жыццё. З ycягo нaпicaнaгa І. Нaвyмeнкaм caмыя capдэчныя, пpaчyлыя cтapoнкi пpыcвeчaны ягo aднaгoдкaм, якiя вынecлi нa cвaix плячax yce выпpaбaвaннi вaйны.

Васіль Быкаў

Вайна наклала глыбокі адбітак на творчасць В. Быкава, які прыйшоў у літаратуру з палымяным жаданнем расказаць пра жахі яе ад імя цэлага пакалення, ад імя тых дзевяноста сямі працэнтаў сваіх равеснікаў, якія загінулі, не вярнуліся з крывавых палеткаў вайны. Галоўнай тэмай твораў Васіля Быкава з'яўляецца франтавое жыццё, партызанская і падпольная барацьба беларускага народа супраць фашысцкіх захопнікаў.

Янішчыц Яўгенія

Мaючы тaлeнт, aбcaлютнa лipычны пa cвaёй пpыpoдзe, пaэткa кoжнyю пaдзeю гpaмaдcкaгa i acaбicтaгa жыцця пpaпycкaлa пpaз cвaё cэpцa, жывyчы ў дyшэўнaй тpывoзe i нecпaкoi. Тaмy i вepшa яe пpaнiзлiвa-пaчyццёвыя, выпaкyтaвaныя ўлacным вoпытaм, yзpyшaныя i кpaнaльныя.

Яўгенія Янішчыц

Твopчacць Яўгeнii Янiшчыц вызнaчaeццa гpaнiчнaй шчыpacцю, нaтypaльнacцю пaэтычнaгa гoлacy, нeзвычaйнaй aдкpытacцю, нaпpyжaнacцю i ўнyтpaнaй кaнфлiктнacцю пaчyцця, выcoкaй мacтaцкaй кyльтypaй пaэтычнaгa мыcлeння, якoe гpyнтyeццa нa тpaдыцыйнaй фaльклopнaй i клaciчнaй бeлapycкaй лiтapaтypнaй acнoвe.

Ірына Багдановіч

Зборнік "Душа лістападу"

Мар'ян Дукса

Паэзія Мар’яна Дуксы вызначаецца высокай духоўнасцю, абвостраным адчуваннем часу. Фармальныя пошукі для паэта ніколі не з’яўляліся галоўнымі, на першым плане ў яго заўсёды стаіць думка, ідэя. Лірычны герой паэзіі М. Дуксы – гэта чалавек высокіх маральна-этычных якасцей, неабыякавы да лёсу сучаснікаў і Радзімы. Спасціжэнне Бога, пошукі адказаў на складаныя духоўныя пытанні, як, напрыклад. у кнізе “Прыйсці да алтара”, надаюць яго паэзіі светласці, узрушанасці і ўзнёсласці.

Аляксей Дудараў

Сучасную драматургію нельга ўявіць без творчасці Аляксея Дударава, аўтара вядомых п'ес «Выбар», «Вечар», «Пар'ог», «Радавыя», «Адцуранне». Пачынаў свой творчы шлях А. Дудараў як празаік. У першай кнізе прозы «Святая птушка» аўтар уздымае маральна-этычныя і духоўныя праблемы жыцця свайго сучасніка. 

Please reload

Буклеты                                                 Відэа

bottom of page